Памерла былая дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт

Мадлен Олбрайт, архіўнае фота

Пра гэта паведаміла BBC. Мадлен Олбрайт было 84 гады.

Мадлен Олбрайт эмігравала ў ЗША маленькай дзяўчынкай разам зь сям'ёй у 1948 годзе. Яе бацька быў чэхаславацкім дыпляматам.

Олбрайт увайшла ў гісторыю як першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША. Яна працавала пастаяннай прадстаўніцай ЗША пры ААН, дарадцай прэзыдэнта Біла Клінтана, кіравала праграмай «Жанчыны ў замежнай палітыцы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАДЛЕН ОЛБРАЙТ: “КОЖНАЯ АСОБА ПАВІННА МЕЦЬ МАГЧЫМАСЬЦЬ ІСЬЦІ ТАК ДАЛЁКА, ЯК ДАЗВАЛЯЕ ТАЛЕНТ”