Дэпутаты літоўскага парлямэнту Моніка Ашмянскене і Лінас Янаўскас зарэгістравалі папраўкі да Кодэксу адміністрацыйных правапарушэньняў, паводле якіх георгіеўскую стужку і знак Z — сымбаль агрэсіі Расеі супраць Украіны — прыраўняюць да нацысцкай і камуністычнай сымболікі.
За іх распаўсюджваньне, выкарыстаньне на сходах і іншых масавых мерапрыемствах ці іншага кшталту дэманстрацыю будзе пагражаць штраф ад 300 да 500 эўра, паведамляе Delfi.
Па словах Ашмянскене і Янаўскаса, у кантэксьце вайны Расеі ва Ўкраіне георгіеўская стужка і сымбаль Z сталі сымбалямі ня толькі прапаганды, але і агрэсіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ZаПацаноV». Як нарадзіўся сымбаль расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вайны няма», а вэтэраны ёсьць. У Расеі ўхвалілі закон аб удзельніках «спэцапэрацыі ва Ўкраіне»