Польская контравыведка склала сьпіс з 45 расейскіх дыпляматаў, якіх падазраюць у шпіянажы. Іх рэкамэндуюць выслаць з краіны, заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спэцслужбаў Станіслаў Жарын.
Расейскага амбасадара выклікалі ў МЗС Польшчы, там яму могуць даць патрабаваньне выслаць дыпляматаў. Калі гэта адбудзецца, высылка стане самай маштабнай за ўсю гісторыю стасункаў дзьвюх краін.
Напярэдадні ў сацыяльных сетках былі распаўсюджаны фатаздымкі і дым з коміна над амбасадай Расеі ў Варшаве, што можа азначаць маштабнае спальваньне афіцыйных дакумэнтаў. Гэта можа адбыцца да таго, як дыппрадстаўніцтва значна скароцяць або закрыюць.
Прадстаўнік расейскай амбасады адмовіўся камэнтаваць запыт польскіх спэцслужбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча прэзэнтавала NATO праект міратворчай місіі ва Ўкраіне. ЗША яго не падтрымалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя, Эстонія, Латвія і Літва абвясьцілі пра высылку расейскіх дыпляматаў