Генштаб Украіны: 29 самалётаў з аэрадромаў у Баранавічах і Бабруйску наносяць ракетна-бомбавыя ўдары

У Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Украіны зрабілі справаздачу аб сытуацыі, зьвязанай з уварваньнем расейскіх войскаў на вечар 27-га дня нападу Расеі.

«Вораг працягвае наносіць ракетна-бомбавыя ўдары з выкарыстаньнем сродкаў паветранага нападу па аб’ектах вайсковай і цывільнай інфраструктуры ў Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Харкаўскай і Данецкай абласьцях, — гаворыцца ў паведамленьні. — Праціўнік задзейнічаў больш за 80 самалётаў, у тым ліку 29 з аэрадромаў Баранавічы і Бабруйск, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Да нанясеньня ўдараў па абʼектах прыцягваліся самалёты бамбардзіровачнай, штурмавой і зьнішчальнай авіяцыі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон: Пакуль няма прыкмет, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсьці на тэрыторыю Ўкраіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская — беларускім вайскоўцам: «Уварваньне беларускай арміі ва Ўкраіну — крок зь незваротнымі наступствамі»