Муратаў заклікаў бакі спыніць агонь, абмяняць палонных, вярнуць целы загінулых, адкрыць гуманітарныя калідоры і забясьпечыць уцекачоў. Ён заклікаў адгукнуцца аўкцыённыя дамы, якія гатовы выставіць ягоны мэдаль на таргі.
Муратаў стаў ляўрэатам прэміі ў кастрычніку 2021 году сумесна зь філіпінскай журналісткай Марыяй Рэса. Журналістаў узнагародзілі за «намаганьні ў абароне свабоды думак, якая зьяўляецца ўмовай для дэмакратыі і міру».
У 2014 годзе нобэлеўскі мэдаль прадаў ляўрэат прэміі ў фізіялёгіі Джэймс Уотсан за 4,8 мільёна даляраў. У 2015 ляўрэат прэміі ў фізыцы Леон Ледэрман прадаў свой мэдаль за 765 тысяч долараў, каб аплаціць мэдыцынскія рахункі. Мэдалі некалькі разоў выстаўляліся на аўкцыёны сем’ямі ляўрэатаў і прадаваліся па цане ад 395 да 2,2 мільёна даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпартэры бязь межаў»: расейцы катавалі токам захопленага ўкраінскага журналіста