Гэта вынікае з пастановы, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пастанова прынята ў рамках указу Лукашэнкі ад 14 сакавіка 2022 г. № 93 «Аб дадатковых мерах для забесьпячэньня стабільнага функцыянаваньня эканомікі».
Пры гэтым частка ўказу, на падставе якога ўрад зьмяніў стаўкі консульскага збору і дзяржмыта, апублікаваная пад грыфам «для службовага карыстаньня».
Стаўкі консульскага збору пры звароце ў галоўнае консульскае ўпраўленьне Міністэрства замежных спраў за легалізацыю афіцыйнага дакумэнта складуць 1 базавую велічыню (32 рублі). Раней стаўка збору складала 0,5 базавай велічыні (16 рублёў).
За прастаўленьне апастылю на афіцыйным дакумэнце, складзеным на тэрыторыі Беларусі — 5 базавых велічынь (160 рублёў). Раней — 0,5 базавай велічыні (16 рублёў).
Акрамя таго, падымаецца стаўка дзяржаўнага мыта за прастаўленьне апастылю на афіцыйным дакумэнце, складзеным на тэрыторыі Беларусі — яна таксама складзе 5 базавых велічыняў (160 рублёў). Раней яна таксама была 0,5 базавай велічыні (16 рублёў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі спынілі прыём дакумэнтаў на апастыль10 сакавіка стала вядома пра тое, што ў Беларусі спыніўся прыём дакумэнтаў на прастаўленьне апастылю. Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту тлумачыла адмову далей прымаць дакумэнты на апастыль «тэхнічнымі няспраўнасьцямі». 21 сакавіка прыём аднавіўся, і адразу зьявіліся доўгія чэргі.
Апастыль — спэцыяльны знак, які ставіцца на дакумэнтах некамэрцыйнага характару, робіцца дзяржаўнымі ўстановамі і інстанцыямі краін – удзельніц Гааскай канвэнцыі аб легалізацыі афіцыйных дакумэнтаў. Апастыль дакумэнтаў уключае ў сябе найменьне дзяржавы, якая выдала апастыль, прозьвішча, імя, пасаду, дату, адрас пражываньня асобы, якая яго падпісала. Іншымі словамі, апастыль — пацьверджаньне таго, што дакумэнт, на якім ён стаіць, сапраўды выдадзены дзяржаўным органам.
Беларусам для выезду за мяжу часта патрабуецца дазвол на працу і завераны натарыюсам пераклад некаторых дакумэнтаў на мову краіны, дзе чалавек працуе або вучыцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галадаць ня будзем, але жыць станем горш». Што адбываецца ў беларускай эканоміцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саюз двух тапельцаў. Ці выратуе Расея беларускую эканоміку, калі і сама ідзе на дно?