Вядучыя міжнародныя СМІ The Washington Post, Financial Times, Dow Jones, The Economist і іншыя выданьні адмянілі платны доступ да некаторых матэрыялаў для чытачоў з Украіны і Расеі, паведамляе Digiday.
«Частка нашай місіі і мэты — даць людзям доступ да выдатных журналісцкіх матэрыялаў у цяжкія часы, таму зрабіць іх бясплатнымі — простае рашэньне. Нягледзячы на тое, што нам ня плацяць, мы лічым, што гэта добра для нашай журналістыкі», — сказаў Джон Слэйд, камэрцыйны дырэктар газэты Financial Times.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня менш за 150 журналістаў пакінулі Расею пасьля пачатку вайны з УкраінайПрадстаўнік The Washington Post сказаў, што бясплатны доступ распаўсюджваецца на невялікі сэгмэнт міжнародных абанэнтаў, але не назваў канкрэтную колькасьць.
Па словах прадстаўніка Dow Jones, платны доступ быў адменены для The Wall Street Journal, Barrons, MarketWatch і Financial News ва Ўкраіне, а таксама для суседніх краін зь вялікай колькасьцю ўкраінскіх уцекачоў.
Акрамя таго, The New York Times, The Washington Post і Financial Times завялі свае тэлеграм-каналы, каб пашырыць доступ да сваіх матэрыялаў для публікі ва Ўкраіне і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Роскомнадзор» заблякаваў яшчэ каля 10 выданьняў, у тым ліку праекты Радыё Свабода і рэгіянальныя расейскія СМІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антыфэйк: Лукашэнка не прыгадаў, каб у Беларусі цяпер журналісты сядзелі ў турме. Насамрэч за кратамі іх 26