Паводле міжнародных інфармацыйных агенцтваў, самалёт Boeing 737 авіякампаніі China Eastern Airlines пацярпеў крушэньне на поўдні КНР. Зьвестак аб загінулых пакуль няма.
Інфармацыю аб крушэньні пацьвердзіла Ўправа цывільнай авіяцыі КНР. Згодна з заявай на афіцыйным сайце ведамства, на борце знаходзіліся 132 чалавекі — дзевяць членаў экіпажу і 123 пасажыры.
Управа цывільнай авіяцыі КНР ужо запусьціла мэханізм дзеяньня ў экстраных сытуацыях, на месца здарэньня накіравалі ратавальнікаў.
Меркаванае месца падзеньня знаходзіцца ў горнай мясцовасьці ў павеце Тэн гарадзкой акругі Ўчжоу Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёну. На месцы інцыдэнту пачаўся пажар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасць загінулых у выніку авіякатастрофы на Філіпінах узрасла да 50 чалавекАвіякампанія эксплюатавала Boeing з 2015 году.
Па дадзеных партала Flightradar24, самалёт вылецеў з Куньміна ў 13:15 паводле мясцовага часу (08:15 па Менску) і накіроўваўся ў Гуанчжоў. Каля 14:20 (09:20 па Менску) у раёне Учжоў борт рэзка пачаў зьмяншаць хуткасьць і страчваць вышыню, пасьля чаго зьнік з экранаў радараў.
Пра крушэньне самалёта паведаміла і Цэнтральная тэлевізія Кітаю.