Суд над падпалкоўнікам КДБ пачынаецца 21 сакавіка ў будынку Менскага гарадзкога суду. Справу ў закрытым рэжыме разглядае судзьдзя Дзіяна Кучук, паведамляе «Вясна».
У сакавіку мінулага году на дзяржаўнай тэлевізіі паказалі фільм «Апэрацыя КДБ „Манкурты“», у якім расказалі пра затрыманьне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Яму выставілі абвінавачаньні паводле ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве, зьдзейсьненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, ці асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АНТ: Арыштавалі афіцэра КДБ, які нібыта перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналамМагчыма, што падпалкоўнік здабыў перамовы Дзьмітрыя Баскава, Натальлі Эйсмант і Дзьмітрыя Шакуты з выкарыстаньнем службовых магчымасьцяў. Затым Храловічу нібыта прапанавалі паўдзельнічаць у апэратыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуацыі зь Беларусі асобаў, зьвязаных з рухам за грамадзянскія правы і свабодныя выбары, якім пагражае небясьпека, і затрымалі.
Баскаў, Эйсмант і Шакута ў сваіх перамовах абмяркоўвалі падзеі вакол забойства Рамана Бандарэнкі ў менскім двары. Прапагандысты ў фільме назвалі тыя размовы «інсцэніроўкай».
Храловічу пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва»: у Менску судзяць падпалкоўніка галоўнага выведнага ўпраўленьня Міністэрства абароны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле артыкулу «здрада дзяржаве» сядзяць 12 палітвязьняў. Хто яны?