Частку карцін прыбраў сам мастак Сяргей Грыневіч.
У менскім Палацы мастацтваў 17 сакавіка адкрылася пэрсанальная выстава горадзенскага мастака-манумэнталіста Сяргея Грыневіча «Дэмаграфія». Аднак, як высьветлілася, гледачы ўбачылі ня ўсе ягоныя работы, падрыхтаваныя да выставы. Некаторыя карціны не прайшлі цэнзуры.
Пра гэта Грыневіч паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Рашэньне адміністрацыі Палацу мастацтваў, якая не дапусьціла шэраг карцін да выставы, творца назваў «кастрацыяй».
Яшчэ некалькі карцін мастак прыбраў сам яшчэ на этапе самацэнзуры.
Выстава Сяргея Грыневіча працуе да 3 красавіка штодня з 11 да 20 гадзін, апрача панядзелка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна сказала: «Вы мне ня дзеці». Як беларускія сем’і сварацца праз вайну ва Ўкраіне і што рабіць, каб ня стаць адзін аднаму ворагамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыходзяць ад КДБ устаноўкі, як і што рабіць». Выкладчыцы, якіх звольнілі за палітыку, расказваюць пра падзеі ў ВНУ