Аб праблемах са зьняцьцем даляраў з рахункаў у «Прыёрбанку» парталу Zerkalo.io паведамілі чатыры кліенты гэтага банку.
«Падобна, што ў „Прыёрбанка“ скончыліся даляры. У пятніцу 18 сакавіка здымаў грошы з даляравага рахунку. Грошы заказваў загадзя. Але ў аддзяленьні ў Менску на вуліцы Прытыцкага, 91 сказалі, што могуць выдаць толькі ў эўра, бо даляры ўвогуле не прывезьлі», — паведаміў мінчук.
Яшчэ адна чытачка распавяла, што два тыдні таму пакінула ў «Прыёрбанку» заяўку на зьняцьце даляраў з валютнага рахунку, але ёй не змаглі выдаць суму ў амэрыканскай валюце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антыфэйк: Лукашэнка не прыгадаў, каб у Беларусі цяпер журналісты сядзелі ў турме. Насамрэч за кратамі іх 26«Прапанавалі выдаць у эўра па курсе канвэрсіі 1 да 1,12. І такая сытуацыя была шмат у каго ў гэтым аддзяленьні. Удалося толькі зноў замовіць зьняцьце на 7 красавіка. Але сказалі, што гарантый няма», — удакладняе мінчанка.
Раней у «Прыёрбанку» увялі ліміт на зьняцьце наяўнай валюты — да 3000 долараў у эквіваленце за адзін раз. Пры гэтым трэба замаўляць патрэбную суму.
МТБанк папярэдзіў кліентаў аб абмежаваньнях у рабоце картак банка
З 19 сакавіка для трымальнікаў картак банка стануць недаступныя апэрацыі з выкарыстаньнем тэхналёгіі 3D-Secure ў інтэрнет-крамах і сэрвісах p2p-пераводаў " Сбер Банка" (Беларусь). Абмежаваньні таксама закрануць плацяжы праз мабільныя прыкладаньні (Samsung Pay, Apple Pay, Mi pay) у прыладах «Сбер Банка».
Недаступная будзе таксама аплата праезду ў транспарце з дапамогай мабільных дадаткаў (Apple Pay, Samsung Pay, Mi pay). Прычына гэтага — адключэньне «Сбер Банка» (Беларусь) ад міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палымянае прывітаньне і 30 срэбранікаў». Кіеў апублікаваў запіс ад’езду амбасадара Беларусі з Украіны