Закон будзе дзейнічаць паўгода, да 23 верасьня.
У Нямеччыне з 20 сакавіка адменяць амаль усе кавідныя абмежаваньні, хоць колькасьць заражэньняў б’е рэкорды кожны дзень. Аднак пацыенты з каранавірусам займаюць толькі 9% ложкаў, у аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі, паведамляе Deutsche Welle.
«Мы ня можам і далей ставіць пад варту ўсю краіну, каб абараніць невялікую групу анываксераў», — пракамэнтаваў новы закон кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ФРГ Карл Лаўтэрбах.
Закон будзе дзейнічаць да 23 верасьня. Што будзе далей, залежыць ад сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца разьмяшчаць ядзерную зброю ў Беларусі