З такой заявай абласныя ўлады выступілі пасьля шматлікіх паведамленьняў у сацыяльных сетках аб моцнай задымленасьці ў Кіеве.
«Цяпер у сталіцы і Кіеўскай вобласьці назіраецца загазаванасьць, зьвязаная з умовамі надвор’я, пад уплывам якіх на паверхні зямлі назапашваюцца забруджвальныя рэчывы», — паведамілі ўлады вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна заявіла МАГАТЭ, што пэрсанал ЧАЭС больш не займаецца абслугоўваньнем станцыі. Туды прыбылі расейскія спэцыялістыУ адміністрацыі таксама паведамілі, што 18 сакавіка пажарныя ліквідавалі 21 пажар, выкліканы падпалам сухой травы.
«Выпальваньне сухой травы і сьмецьця нэгатыўна ўплывае на навакольле і здароўе людзей. Сёньня ж гэта яшчэ і злачынства, які роўны дывэрсіі», — падкрэсьлілі абласныя ўлады.
13 сакавіка ўкраінскае дзяржаўнае спэцыялізаванае прадпрыемства «Екоцентр», якое ажыцьцяўляе радыяцыйны маніторынг у зоне адчужэньня, са спасылкай на зьвесткі сыстэмы NASA FIRMS, паведаміла аб чатырох пажарах, плошча якіх з кожным днём павялічваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У зоне адчужэньня каля Чарнобылю пачаліся пажары. Пэрсанал АЭС ужо 18 дзён у закладнікахУ прыватнасьці, пажары фіксаваліся каля ўкраінскіх паселішчаў Палескае, Бабёр, Сьцячанка, а таксама ў раёне населеных пунктаў Рудня-Верасьня Кіеўскай вобласьці, якія знаходзяцца ў 30-кілямэтровай зоне ад мяжы зь Беларусьсю.