Мішусьцін праінфармаваў беларускага прэмʼера аб прынятых рашэньнях па нераспаўсюджваньні на Беларусь уведзеных у Расіі абмежаваньняў па вывазе тавараў, сыравіны, тэхналягічнага абсталяваньня, лекаў, мэдыцынскіх вырабаў, у рамках прымаемых контрсанкцый.
Пры гэтым у самой Расеі ў гарадах 18 сакавіка ўтвараліся чэргі па муку і цукар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя абстрэлы на Сумшчыне, баі на Усходзе Ўкраіны, Зяленскі заклікаў Расею не зацягваць перамовы. 24-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны«Акрамя таго, дасягнута дамоўленасьць аб тым, што ў рамках узгодненых балянсаў будзе пры неабходнасьці забясьпечана пастаўка ў Беларусь усіх харчовых тавараў крытычнага імпарту, у тым ліку пшаніцы цьвёрдых гатункаў, грэчкі, алею пад поўную патрэбнасьць рынку», – паведамляе прэс-служба.
Кіраўнікі ўрадаў таксама адзначылі, што бакі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі перамоў па пытаньні цэнаўтварэньня і разьлікаў за энэрганосьбіты па прынцыпе ўзаемнай падтрымкі.