Яшчэ 10 чалавек прызнаныя палітвязьнямі, іх агульная колькасьць дасягнула 1095, паведамляе BPN са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
У сьпіс палітвязьняў уключаныя ўзятыя пад варту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Адам Саўко, Арсень Майсейчык, Аляксандар Міронаў, Аляксандра Слабадзянікава, Кірыл Жураўлёў, Юрый Усьніч, Максім Мацулевіч і Віктар Пашкевіч.
Палітвязьнямі прызнаныя таксама асуджаныя па ч. 1 арт. 342 і па ч. 2 арт. 293 (масавыя беспарадкі) Ягор Лянкевіч і па ч. 1 арт. 342 Арцём Тарасюк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутаты парлямэнтаў 16 эўрапейскіх краін падпісалі супольны ліст з заклікам спыніць катаваньні ў беларускіх турмахПраваабаронцы чарговы раз падкрэсьлілі, што свабода мірных сходаў гарантаваная арт. 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Заяву аб прызнаньні новых палітвязьняў падпісалі «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звоскава; Беларускі Хэльсынскі камітэт; «Прававая ініцыятыва».