Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША.
Гэты чыноўнік, інфармуючы журналістаў пра амаль двухгадзінную тэлефонную размову Байдэна зь Сі, сказаў, што размова паміж двума лідэрамі «была прамая і падрабязная».
«Мы паглядзім, якія рашэньні прыме Кітай у бліжэйшыя дні і тыдні», — сказаў чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэры ЗША Байдэн і Кітаю Сі правялі дзьвюхгадзінную гутаркуСтаршыня Сі заявіў у пятніцу прэзыдэнту Байдэну, што пытаньне Тайваня неабходна вырашаць належным чынам, каб пазьбегнуць нэгатыўнага ўплыву на кітайска-амэрыканскія адносіны, паведамляюць кітайскія СМІ.
Кітай заяўляе, што Тайвань, які ён разглядае як правінцыю, якая адкалолася і якую трэба вярнуць, нават сілай, калі гэта неабходна, — найбольш адчувальнае і важнае пытаньне ў яго адносінах са Злучанымі Штатамі.
«Некаторыя людзі ў Злучаных Штатах пасылаюць няправільныя сыгналы сілам, якія выступаюць за незалежнасьць Тайваня, і гэта вельмі небясьпечна, — сказаў Сі Байдэну падчас відэагутаркі. — Калі пытаньне Тайваня ня будзе вырашанае належным чынам, гэта акажа кепскі ўплыў на адносіны паміж дзьвюма краінамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол КНР у Кіеве: «Кітай ніколі ня будзе нападаць на Ўкраіну, мы будзем дапамагаць»Сёньня за некалькі гадзін перад пачаткам перамоваў лідэраў ЗША і Кітаю авіяносец КНР праплыў па Тайваньскай пратоцы непадалёк ад амэрыканскага эсьмінца.
У заяве Белага дому гаворыцца, што ў размове зь Сі Байдэн паўтарыў, што палітыка ЗША ў дачыненьні да Тайваня не зьмянілася, і падкрэсьліў, што Вашынгтон «працягвае выступаць супраць любых аднабаковых зьменаў status quo».