Кінаакадэмія нагадала, што ў сувязі з вайною асаблівая адказнасьць ускладзеная на спэцыялістаў крэатыўных індустрый, якіх добра ведаюць за мяжой. «Іх пазыцыя павінна быць яснай і недвухсэнсоўнай», — гаворыцца ў заяве.
«Рэжысэр Сяргей Лазьніца неаднаразова падкрэсьліваў, што лічыць сябе касмапалітам, „чалавекам сьвету“. Аднак цяпер, калі Украіна з усіх сіл адстойвае сваю незалежнасьць, ключавым паняцьцем у рыторыцы кожнага ўкраінца павінна стаць яго нацыянальная ідэнтычнасьць. І тут ня можа быць ні кампрамісаў, ні паўтонаў», — заяўляе Ўкраінская кінаакадэмія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжысэр Лазьніца: «Я вельмі хацеў бы, каб гэтыя абцугі, якія сьціснулі беларусаў, зьніклі»Акрамя таго, нагадвае арганізацыя, фільмы Сяргея Лазьніцы нядаўна былі ўключаныя ў праграму фэстывалю расейскага кіно ў францускім Нанце пад назвай «Ад Львова да Ўралу». Кінаакадэмія лічыць гэта абсалютна недапушчальным «падчас крывавай поўнамаштабнай вайны, якую вядзе Расея».
«Зьвяртаемся да сусьветнай супольнасьці з просьбай не пазыцыянаваць Сяргея Лазьніцу як прадстаўніка ўкраінскай культурнай сфэры», — гаворыцца ў заяве Ўкраінскай кінаакадэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніякай „беларускай мірнай рэвалюцыі“ пакуль што няма», — рэжысэр Сяргей ЛазьніцаЛазьніца нарадзіўся ў Баранавічах. Рэжысэр мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў. Аўтар мастацкіх карцін «Шчасьце маё», «У тумане» (паводле аповесьці Васіля Быкава), «Ціхмяная» (паводле апавяданьня Дастаеўскага «Кроткая»), «Данбас», і дакумэнтальных фільмаў «Блякада», «Цуд сьвятога Антонія», «Ліст», «Майдан», «Аўстэрліц», «Дзень перамогі», «Працэс», «Дзяржаўнае пахаваньне» ды іншых. Двойчы ягоныя працы ў былі прызэрамі Канскага кінафэстывалю — «У тумане» (прыз FIPRESCI ) і «Данбас» (прыз за рэжысуру).