Яна працягвалася каля дзьвюх гадзін. У цэнтры абмеркаваньня, паведамляюць Associated Press і Reuters, была вайна ва Ўкраіне. Перад размовай Байдэна і Сі ў Белым доме адзначылі, што амэрыканскі лідэр спадзяецца ўстрымаць Пэкін ад аказаньня якой-небудзь вайсковай ці эканамічнай дапамогі Расеі.
Крэмль абвяргае паведамленьні, што Расея зьвярнулася да Кітаю па дапамогу.
Раней прэсавая сакратарка Белага дому Джэн Сакі паведаміла, што Байдэн мае намер распытаць Сі пра «рытарычную падтрымку» Пэкінам Пуціна і «адсутнасьць асуджэньня» ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША выступілі зь перасьцярогай Кітаю, каб не дапамагаў расейскаму ўварваньню ва ЎкраінуСёньня ж улады КНР агучылі свае заклікі да перамоваў і гуманітарнай дапамогі для Ўкраіны, абвінаваціўшы ЗША ў тым, што тыя «правакуюць» Расею і «спрыяюць канфлікту» шляхам паставак узбраеньняў Кіеву.
Раней намесьніца дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман заявіла ў інтэрвію тэлекампаніі MSNBC, што кітайскі лідэр павінен сказаць Уладзіміру Пуціну, каб той «паклаў канец кровапралітнай вайне» ва Ўкраіне.
«Кітай павінен стаяць на правільным баку гісторыі. Ён павінен гарантаваць, што ён не падарве, ні ў фінансавым, ні ў якім іншым сэнсе дзеяньне санкцыяў, якія былі накладзеныя на Расею», — сказала Шэрман.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол КНР у Кіеве: «Кітай ніколі ня будзе нападаць на Ўкраіну, мы будзем дапамагаць»Як паведамляе кітайскі тэлеканал CGTN, Сі Цзіньпін у размове з Байдэнам заявіў, што «краіны не павінны даводзіць свае адносіны да стану вайны, і канфлікты ня могуць прынесьці выгаду каму-небудзь».
«Украінскі крызіс — гэта ня тое, што мы хацелі б бачыць», — прыводзіць словы кітайскага лідэра выданьне South China Morning Post (SCMP).
Па словах старшыні КНР, Кітай і ЗША як сталыя чальцы Рады бясьпекі ААН і дзьве вядучыя эканомікі сьвету ня толькі павінны разьвіваць свае адносіны ў правільным ключы, але і браць на сябе адказнасьць за выкананьне міжнародных абавязаньняў і забесьпячэньне стабільнасьці ў сьвеце.