Парк высокіх тэхналёгій разаслаў ліст кампаніям-рэзыдэнтам з патрабаваньнем даць інфармацыю аб паказчыках дзейнасьці пасьля 24 лютага.
Адміністрацыю ПВТ цікавіць, колькі супрацоўнікаў зьехала за мяжу, піша dev.by.
Кампаніі павінны запоўніць дасланую табліцу ўжо да 15:00 18 сакавіка і перадаць яе ў аддзел маніторынгу дзейнасьці рэзыдэнтаў. Ад іх патрабуюць пазначыць наступныя зьвесткі:
- колькасьць работнікаў на 31 студзеня і 17 сакавіка;
- колькі штатных супрацоўнікаў працавалі дыстанцыйна з-за мяжы на 31 студзеня і 17 сакавіка;
- колькі было звольнена з 24 лютага па 17 сакавіка, у тым ліку колькі людзей перавялі ў замежныя офісы;
- колькі звальненьняў чакаецца ў сакавіку-красавіку, у тым ліку зь пераводам за мяжу;
- заказчыкі зь якіх краін адмовіліся ад супрацоўніцтва;
- аб’ём недаатрыманай выручкі ад скасаваных і прыпыненых кантрактаў з 24 лютага, колькі яшчэ кантрактаў пад пагрозай зрыву;
- колькі грошай недапаступіла ад праблем з банкаўскімі плацяжамі;
- якая запазычанасьць у заработнай плаце, якая ёсьць рызыка нявыплаты ў сакавіку-красавіку.
Нагадаем, раней паведамлялася, што рэзыдэнты ПВТ атрымалі ліст ад адміністрацыі парку, зь якога вынікае, што ім хочуць палепшыць умовы працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка дазволіў тэхнічны дэфолт і двайное падаткаабкладаньнеСярод прапаноў: адтэрміноўка ад прызыву, мараторый на ўсе праверкі і крымінальныя справы ў IT паводле эканамічных артыкулаў, зьніжэньне падаходнага падатку да 9%, дапамога дзяржавы кампаніям па замежнагандлёвых плацяжах, дазвол выкарыстаньня крыптавалюты.