Пра гэта піша zerkalo.io.
«Праца па аказаньні садзейнічаньня ў эвакуацыі грамадзян Беларусі ажыцьцяўляецца ў кругласутачным рэжыме і будзе праводзіцца да поўнага ўрэгуляваньня сытуацыі, якая склалася», — заявіў намесьнік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна.
Паводле яго, сьпіс кіроўцаў, якія маюць патрэбу ў эвакуацыі, а таксама ўжо пакінулі Ўкраіну, пастаянна абнаўляецца. Праца праводзіцца ў шчыльным узаемадзеяньні Мінтрансу з МЗС, пасольствамі Беларусі і Ўкраіны, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Ўкраіне, а таксама асацыяцыямі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў.
У выніку перагавораў з пасольствам Украіны ў Беларусі дасягнутая дамоўленасьць, што беларускіх кіроўцаў будуць прапускаць без машын праз аўтадарожныя пункты пропуску Украіны з Малдовай, Румыніяй, Вугоршчынай і Польшчай.
На беларуска-ўкраінскай мяжы цяпер працуюць пункты пропуску «Макраны», «Новая Гута», «Новая Рудня», «Весялоўка», «Аляксандраўка», «Камарын». Там абяцаюць апэратыўнае афармленьне мытняй грузаў пры пры ўезьдзе ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка заклікаў прызнаць Беларусь тэрыторыяй, часова акупаванай Расеяй