У Казахстане затрымалі ўладальніка беларускай франшызы McDonald’s

Кайрат Баранбаеў

У Алматы затрымалі казахстанскага алігарха і ўладальніка беларускай франшызы McDonaldʼs Кайрата Баранбаева.

Пра гэта паведамляе Zerkalo.io са спасылкай на казахстанскі інфармацыйны рэсурс KazTAG.

Кайрат Баранбаеў — бацька Алімы Баранбаевай, былой нявесткі дачкі Нурсултана Назарбаева Дарыгі.

Раней СМІ паведамлялі, што Баранбаеў — уладальнік франшызы McDonaldʼs у Беларусі. КСБ у назьве кампаніі «КСБ Виктори Рестораны» — гэта ініцыялы бізнэсоўца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Такаеў прызнаў катаваньні пратэстоўцаў у Казахстане