ЗША выдзяляюць Украіне дапамогу ў 13,6 млрд даляраў

Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў дакумэнт аб бюджэце ЗША на рэшту году, які прадугледжвае 13,6 млрд даляраў дапамогі для Ўкраіны

Байдэн назваў гэтае рашэньне «гістарычным».

Ён таксама падзякаваў кіраўніцтву Кангрэсу ЗША за такую хуткую працу над забесьпячэньнем таго, каб «працягваць рашуча рэагаваць на крызіс ва Ўкраіне».

Прэзыдэнт ЗША ўдакладніў, што дзякуючы рашэньням Кангрэсу Вашынгтон пашырыць вайсковую і гуманітарную дапамогу Ўкраіне.

На мінулым тыдні, 10 сакавіка, Міжнародны валютны фонд анансаваў, што таксама выдзеліць Украіне $1,4 млрд па праграме экстранай падтрымкі Rapid Financing Instrument. Грошы плянуюць накіраваць на першачарговыя выдаткі дзяржаўнага бюджэту і падтрымку плацёжнага балянсу краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут зьмесьціцца 20 уцекачоў ад рэжыму Пуціна і Лукашэнкі». Як беларус «заняў» вілу дачкі Пуціна ў Францыі