За эмацыйны пост у фэйсбуку Паўла Вінаградава абвінавацілі паводле трох артыкулаў: 130-га (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці), 342-га (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 387-га (паклёп на прэзыдэнта).
Суд амаль адразу зрабілі закрытым. Прысуд: 5 гадоў калёніі, паведаміў тэлеканал Белсат, на якім Вінаградаў працаваў вядоўцам.
У жодзінскай турме, дзе Вінаградаў быў да суду, яго паставілі на ўлік як «схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў». У канцы студзеня правёў 7 дзён у ШЫЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядзіць са звычайнымі крымінальнікамі, шле сыну малюнкі». Пачынаецца суд над Паўлам Вінаградавым за пост у фэйсбукуВінаградаў стаў палітвязьнем не ўпершыню. У 2010 годзе, пасьля чарговых сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў, яго за пратэсты асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
14 верасьня 2011 году Вінаградаў выйшаў на волю па ўказе Лукашэнкі аб памілаваньні, аднак за ім быў прызначаны прэвэнтыўны нагляд на 3,5 года.
Вінаградаў — рэкардсмэн у прэвэнтыўных затрыманьнях, яго пастаянна затрымлівалі перад масавымі мерапрыемствамі, акцыямі. Некалькі гадоў таму Вінаградаў пераехаў зь Менску ў Бярэзань, дзе жыве з жонкай і трохгадовым сынам Паўлам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне чым страшней, тым сьмяшней». Размова з Паўлам Вінаградавым ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Казалі, што абавязкова прашэньне на імя Лукашэнкі». Як датэрмінова вызвалялі асуджаных за Плошчу-2010