Тры замежныя авіякампаніі аб’явілі аб прыпыненьні выкананьня рэйсаў у беларускую сталіцу.
Авіякампанія «Азімут» ня будзе лятаць па маршрутах Мінэральныя Воды — Менск — Мінэральныя Воды (да 17 сакавіка) і Краснадар — Менск — Краснадар (да 19 сакавіка).
Галоўны турэцкі авіяперавозчык Turkish Airlines падоўжыў адмену рэйсаў Стамбул — Менск — Стамбул па 19 сакавіка.
Вядучая расейская авіякампанія «Аэрофлот» адмяніла выкананьне рэйсу Масква — Менск — Масква (Шарамецева) да 26 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Georgian Airways аднавіла палёты ў Менск. А турэцкія авякампаніі адмянілі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» адмяняе рэйсы ў Тэль-Авіў і Краснадар