У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

Розьнічныя цэны на бэнзін і дызэльнае паліва зьменяцца ў Беларусі з 15 сакавіка.

Пра гэта паведамляе «Белнафтахім». Цэны на аўтамабільнае паліва з 15 сакавіка вырастуць на 2 капейкі.

Кошт 1 літра 92-га бэнзіну складзе 2,06 руб., 95-га — 2,16 руб., 98-га — 2,38 руб. Літар дызэльнага паліва абыдзецца ў 2,16 руб.

Апошні раз цэны на паліва мяняліся тыдзень таму, тады яны вырасьлі таксама на 2 капейкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фізычным асобам забаранілі купляць валюту на беларускай біржы