У Мінфіне Расеі заявілі, што будуць аплочваць даўгі у рублёвым эквіваленце.
Пра гэта кіраўнік Мінфіну Антон Сілуанаў заявіў у інтэрвію праграме «Масква. Крэмль. Пуцін».
«У нас агульны аб’ём рэзэрваў каля 640 мільярдаў даляраў, каля 300 мільярдаў даляраў рэзэрваў зараз знаходзіцца ў стане, у якім мы ня можам іх выкарыстоўваць».
Па словах Сілуанава, праз замарожваньне рэзэрваў у РФ узьніклі праблемы з выкананьнем абавязканьняў, у тым ліку пазыковых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У розных гарадах Расеі праходзяць антываенныя акцыі. Больш за 800 затрыманыхПакуль частка рэзэрваў ня будзе размарожаная, заявіў кіраўнік Мінфіну, «пазыкі ў краіны, якія недружалюбна паставіліся да Расейскай Фэдэрацыі, будзем аплочваць у рублёвым эквіваленце».