11 сакавіка памёр беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца і эсэіст Аляксей Пяткевіч. Яму было 90 гадоў
Пра гэта паведамляецца ў акаўнце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў на Facebook.
Аляксей Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1931 г. у Новым Сьвержні пад Стоўпцамі. Скончыў філфак БДУ і асьпірантуру. Працаваў у Горадзенскім пэдагагічным інстытуце. Быў доктарам філялёгіі (1994).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр журналіст і пісьменьнік Аляксандар ТамковічАляксей Пяткевіч — аўтар некалькіх дзясяткаў кніг: «Наднёманскія былі», «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры», «Сюжэт. Кампазыцыя. Характар. Аб прозе К. Чорнага», «Гісторыя беларускай літаратуры. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя», «Пісьменьнікі прынёманскага краю. Горадня. Таварыства аматараў кнігі», «Літаратурная Горадзеншчына. Мясьціны. Людзі. Кнігі».