На ім, у прыватнасьці, разьмяшчаліся «пакаяльныя» заявы затрыманых удзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і гвалту ў дачыненьні да грамадзян, абразьлівыя камэнтарыі ў адрас пратэстоўцаў, пагрозы падпісчыкам «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.
Раніцай 12 сакавіка гэтая структура МУС, адна з галоўных у падаўленьні пратэстаў, стварыла новы канал.
Пакуль на ім разьмешчана толькі абвестка:
«Бліжэй да паўночы, пакуль зь невядомых для нас абставін, адміністрацыяй „Telegram“ быў выдалены наш тэлеграм-канал „ГУБОП“. Мы не зьбіраемся спыняцца на дасягнутых выніках, бо праца ведамства павінна асьвятляцца».
Кіраўнікі ГУБАЗіК МУС уваходзяць у санкцыйныя сьпісы ЭЗ, Вялікай Брытаніі і ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым займаецца Лукашэнка, калі ва Ўкраіне ідзе 17-ы дзень вайны, а абстрэлы ідуць зь беларускай тэрыторыі