«Украіна ніколі-ніколі не абернецца перамогай для Пуціна», — сказаў амэрыканскі прэзыдэнт перад перамовамі з калюмбійскім лідэрам Іванам Дуке ў Белым доме, піша «Голас Амэрыкі».
Ён нагадаў, што на гэты момант ЗША ўжо выдзелілі мільярд даляраў на аказаньне дапамогі Ўкраіне ў галіне яе бясьпекі.
«І новыя пастаўкі абарончага рыштунку накіроўваюцца туды зараз», — сказаў прэзыдэнт ЗША. Ён дадаў, што ўведзеныя Злучанымі Штатамі эканамічныя санкцыі «падрываюць эканоміку Расеі, і рубель ужо страціў палову свайго кошту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як вайна мяняе сьвет. Разьвітаньне зь мітам пра вялікую РасеюБайдэн у чацьвер таксама паразмаўляў па тэлефоне з турэцкім лідэрам Рэджэпам Эрдаганам. Яны пацьвердзілі падтрымку ўраду і народу Ўкраіны з боку ЗША і Турэччыны, адзначыўшы неабходнасьць неадкладнага спыненьня расейскай агрэсіі. Кіраўнік Белага дому выказаў удзячнасьць у сувязі з намаганьнямі Анкары па пошуках дыпляматычнага разьвязаньня ваеннага канфлікту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што гаварылі на перамовах міністраў замежных спраў Украіны і Расеі у Антальлі і чым яны скончыліся ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі дэфолт ужо адбыўся, Беларусь — на чарзе. Ацэнка расейскага эканаміста