Валянцін Уласік, які быў валянтэрам на Акрэсьціна ў 2020 годзе, выйшаў на волю. Пасьля працяглага разгляду справы ўлады краіны адмовілі беларускім сілавікам у экстрадыцыі грамадзкага актывіста, піша Цэнтар беларускай салідарнасьці ў Варшаве.
Уласіка затрымалі 30 ліпеня 2021 году, калі ён ехаў на адпачынак у Харватыю ў кампаніі сяброў і сваёй дзяўчыны. Пры перасячэньні вугорска-харвацкай мяжы вугорскія памежнікі паведамілі хлопцу, што ён абвешчаны ў міжнародны вышук, і затрымалі яго.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вугоршчыне затрымалі валянтэра, які дапамагаў каля ІЧУ на Акрэсьціна, яму пагражае экстрадыцыяУ Беларусі Ўласік быў актывістам валянтэрскага руху, дапамагаў сваякам затрыманых каля ізалятара на Акрэсьціна, а таксама развозіў па дамах вызваленых адтуль удзельнікаў пратэстаў. За гэта яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці, пасьля чаго ён пакінуў Беларусь у верасьні 2020 году і жыў у Польшчы.
Адвакат Алесь Міхалевіч яшчэ неўзабаве пасьля затрыманьня Ўласіка вугорскімі ўладамі заяўляў, што шанцаў на выдачу яго ўладам у Менску мінімальныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кандыдат у прэзыдэнты Міхалевіч пра палітычна матываваныя экстрадыцыі і Лукашэнку-галяграму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Нямеччыне справа Пуцілы нават не дайшла б да суду». Што будзе, калі Беларусь запатрабуе вашай экстрадыцыі