Амэрыканскі астранаўт Скот Келі, які зьдзейсьніў чатыры касьмічныя палёты, у тым ліку на расейскіх караблях «Саюз», зьвярнуўся ў твітэры да былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, які ўручыў яму мэдаль ў 2011 годзе, і папрасіў аддаць яго «расейскай маці, чый сын загінуў у гэтай несправядлівай вайне».
«Я адпраўлю мэдаль па пошце ў пасольства Расеі ў Вашынгтоне» — напісаў Келі.
Скот Келі неаднаразова асуджаў расейскую агрэсію супраць Украіны. Некалькі дзён таму з гэтай прычыны ён таксама ўступіў у палеміку з кіраўніком «Роскосмасу» Дзьмітрыем Рагозіным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працяг эвакуацыі з Сумаў, новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі. 14-ы дзень расейскай вайны ва Ўкраіне