8 сакавіка 2022 года Міжнародная рада дырэктараў FSC (міжнароднай арганізацыі, якая адказвае за выкананьне стандартаў у кіраваньні лясамі), прыняла рашэньне прыпыніць сэртыфікацыю на экспарт прадукцыі дрэваапрацоўкі і лясной гаспадаркі Беларусі і Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Рашэньне набывае моц з 14 сакавіка. Падставай для прыняцьця гэтага рашэньня сталі агрэсія Расеі і Беларусі ў адносінах да Украіны, а таксама рэпрэсіі ў адносінах да работнікаў гэтай сфэры ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскія кампаніі Shell і British Petroleum абвясьцілі пра адмову ад расейскіх нафты і газуВыдача сэртыфікатаў можа быць адноўлена, як толькі абставіны ў Беларусі дазволяць праводзіць аб’ектыўную і бесстароньнюю ацэнку сытуацыі бяз шкоды для бясьпекі ўцягнутых асоб і калі спыніцца агрэсія ў дачыненьні да Ўкраіны.
Прадукцыя дрэваапрацоўкі — адна з ключавых для беларускага экспарту. За мінулы год Беларусь экспартавала драўніны і вырабаў зь яе на 2,3 мільярда даляраў, па падліках Белстату.