Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў. Хто ў сьпісе?
Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі за ўварваньне РФ ва Ўкраіну, паведамляе МЗС краіны.
Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Акрамя таго, забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Мінабароны Беларусі і «Інтэграла».
Ад Беларусі ў санкцыйны сьпіс уключаны:
- Віктар Лукашэнка,
- Дзьмітрый Лукашэнка,
- Натальля Качанава,
- Натальля Эйсмант,
- Іван Кубракоў,
- Дзьмітрый Гара,
- Андрэй Швед,
- Алег Гайдукевіч,
- Аляксей Алексін,
- Мікалай Варабей,
- Аляксандар Шатроў,
- Аляксандар Зайцаў,
- «Белтэхэкспарт»,
- Synesis Group,
- «Агат — электрамэханічны завод»,
- «140-ы рамонтны завод»,
- «Белшына»,
- Dana Holdings/Dana Astra,
- Sohra Group,
- «Брэміна Груп»,
- «Новая нафтавая кампанія»,
- «Гродна Азот».
Пэрсанальныя санкцыі Японія таксама ўвяла супраць прэс-сакратара прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Пяскова, намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Дзьмітрыя Козака, Аляксея Громава і Сяргея Кірыенкі, кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава, прадпрымальнікаў Барыса Ротэнбэрга і Алішэра Ўсманава, тэлевядоўцы Ўладзіміра Салаўёва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэальная магчымасьць дэфолту». Агенцтва Fitch панізіла крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС