Паводле Morgan Stanley, шанцы на выплату зьнешняга доўгу Расеі зьмяншаюцца па меры падзеньня цэнаў на расейскія аблігацыі, набліжэньня рэцэсіі ў краіне і розных абмежаваньняў у выплаце пасьля ўварваньня ва Ўкраіну.
«У выпадку дэфолту ён наўрад ці будзе падобны да звычайнага, — лічыць Сайман Уэйвэр. — Вэнэсуэла, магчыма, тут найбольш адпаведнае параўнаньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк спыніў усе праграмы ў Расеі і БеларусіВэнэсуэла і яе нафтавая кампанія Petroleos de Venezuela S.A. абвясьцілі дэфолт на 60 мільярдаў даляраў больш як чатыры гады таму. ЗША тады ўвялі санкцыі, якія забараняюць гандаль каштоўнымі паперамі Вэнэсуэлы, гэта адбылося пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне ў 2018 годзе. Цяпер некаторыя з аблігацый Вэнэсуэлы з наміналам адзін даляр каштуюць усяго некалькі цэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс, размовы пра дыялёг, патрабаваньне кампэнсацый ад Эўропы за мінулае — ня толькі ў Беларусі. Што адбываецца ў Вэнэсуэле