Кіраўнікі гарадоў і рэгіёнаў Расеі паведамляюць пра гібель вайскоўцаў ва Ўкраіне

Пахаваньне расейскага вайскоўца ў Бураціі, 6 сакавіка 2022 году

Кіраўнікі расейскіх гарадоў і рэгіёнаў паведамляюць аб гібелі вайскоўцаў з Расеі на тэрыторыі Ўкраіны. Напярэдадні ў Бураціі прайшло пахаваньне першага вайскоўца, чыё імя пасьля гібелі ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне ўлады публічна пацьвердзілі.

У бурацкім Гусінаазёрску 5 сакавіка пахавалі 27-гадовага Ільлю Сямёнава — паведамляе Сибирь. Реалии. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, на цырымонію разьвітаньня да будынка мясцовай адміністрацыі прыйшлі некалькі соцень чалавек. Старэйшы лейтэнант Ільля Сямёнаў загінуў у першы дзень так званай «спэцыяльнай апэрацыі» ва Ўкраіне — 24 лютага.

Кіраўнік Бураціі Аляксей Цыдэнаў раней паведамляў, што з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіне загінула 8 бурацкіх байцоў, а яшчэ 40 атрымалі раненьні. Ён адзначыў, што ўлады Бураціі ня маюць дадзеных аб колькасьці палонных і агульнай колькасьці вайскоўцаў, адпраўленых ва Ўкраіну з Бураціі.

6 сакавіка кіраўнік Нарыльску Дзьмітрый Карасёў распавёў у сваім інстаграме пра загіблага у «спэцаперацыі» ва Ўкраіне салдата з Нарыльску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы дамоў у Мікалаеве, вызваленьне Чугуева, новая спроба эвакуацыі з аточаных гарадоў. 12-ы дзень расейскай вайны ва Ўкраіне

Аб гібелі чатырох вайскоўцаў з Тувы падчас ваенных дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны паведаміў кіраўнік рэспублікі Ўладзіслаў Хавалыг. 5 сакавіка кіраўнік Прыамур’я Васіль Арлоў паведаміў у сваім тэлеграм-канале аб тым, што «падчас ваеннай спэцапэрацыі Расеі ва Ўкраіне» загінуў вайсковец-кантрактнік зь Белагорску Амурскай вобласьці. Аб гібелі ўраджэнцаў адпаведных рэгіёнаў паведамілі таксама кіраўнік Краснаярскага краю, Якуціі, Іркуцкай вобласьці.

На мінулым тыдні Міністэрства абароны Расеі афіцыйна паведаміла аб гібелі ва Ўкраіне 498 расейскіх вайскоўцаў. Пра колькасьць параненых і палонных не паведамляецца. Пра тых, хто трапіў у палон, многія сваякі даведваюцца з сацсетак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў адказаў на пляны Масквы: эвакуацыя ўкраінцаў у Расею і Беларусь непрымальная

Рэдакцыя Сибирь. Реалии публікавала інтэрвію са сваячкай аднаго з салдат — яна апазнала яфрэйтара Натана Касаткіна з 11-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, Улан-Удэ (Бурація) на відэа з двума вайскоўцамі, якое 25 лютага апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валеры Залужны. На запісе адзін з палонных — гвардыі капітан Вадзім Міхоеў — на пытаньне ўкраінскага вайскоўца, якую яны атрымалі задачу, адказаў, што яны ўдзельнічалі ў вучэньнях у Крыме.

Расейскія ўлады сьцьвярджаюць, што ў баявых дзеяньнях ня ўдзельнічаюць вайскоўцы тэрміновай службы. Пры гэтым, паводле шэрагу сьцьвярджэньняў, у баях могуць удзельнічаць салдаты, якія заключылі кантракт незадоўга да пачатку ўварваньня.

Паводле дадзеных украінскіх уладаў, за 11 дзён расейскай апэрацыі ва Ўкраіне страты расейскіх войскаў перавысілі 10 тысяч чалавек. Незалежных дадзеных аб стратах бакоў няма. У ходзе ваенных канфліктаў бакі, як правіла, зьмяншаюць свае страты і перабольшваюць страты суперніка.

Хто такі Ўладзімер Мацкевіч

Уладзімер Мацкевіч паходзіць зь сям’і рэпрэсаваных беларусаў, якія былі высланыя ў Сібір пасьля Другой сусьветнай вайны. Нарадзіўся ў 1956 годзе ў Іркуцкай вобласьці Расеі. Празь дзесяць гадоў сям’я пераехала ў Горадню, дзе хлопец і скончыў школу.

Мацкевіч працаваў фрэзэроўшчыкам на заводзе карданных валоў у Горадні. Потым служыў у войску ў Закарпацкай вобласьці Ўкраіны.

Пасьля паступіў у Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт на псыхоляга, у час вучобы зблізіўся з Маскоўскім мэтадалягічным гуртком.

Да 1994 году Мацкевіч жыў то ў Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу), то ў Вільні, то ў Рызе, то ў Маскве. Затым прыехаў у Беларусь, дзе праз год атрымаў беларускае грамадзянства.

У 1990-я гады шчыльна супрацоўнічаў зь Міністэрствам адукацыі. У пэрыяд між 1997 і 2001 гадамі ўзначальваў цэнтар мэтадалёгіі Рэспубліканскага інстытуту прафэсійнай адукацыі (РІПА). У 1999–2000 гадах Мацкевіч браў актыўны ўдзел у дыялёгу грамадзка-палітычных сілаў, які адбываўся пад эгідай АБСЭ. Пасьля гэтага ён страціў працу ў сыстэме дзяржаўнай адукацыі.

Аднак у 2003 годзе Мацкевіча нечакана запрасілі весьці ток-шоў «Выбар» на тэлеканале АНТ. Яго праца доўжылася там толькі 9 выпускаў, і пасьля тэмы пра беларускую мову, дзе многія гледачы выказаліся за больш шырокі ўжытак нацыянальнай мовы, Мацкевіча звольнілі.

Мацкевіч падтрымаў стварэньне аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Адной з апошніх палітычных ініцыятываў стала кампанія ў падтрымку незалежнасьці Беларусі «Сьвежы вецер». Яна ўзьнікла ў адказ на актыўнае абмеркаваньне і падпісаньне інтэграцыйных «карт» паміж Расеяй і Беларусьсю. У сьнежні 2019 году падчас масавых акцый супраць інтэграцыі актывісты кампаніі «Сьвежы вецер» ініцыявалі жывыя ланцугі ў цэнтры Менску.

Мацкевічу належыць ідэя Лятучага ўнівэрсытэту — некалькі дзясяткаў курсаў лекцый ад вядомых у Беларусі мысьляроў.

Актыўны вернік, пратэстант кальвінісцкага толку. У 2006 годзе філёзаф далучыўся да посту-галадоўкі вернікаў царквы «Новае жыцьцё», у якіх забіралі будынак. Тады ўлады пакінулі іх у спакоі.