Дамінік Стылгарт, дырэктар па апэрацыях Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа (МКЧК) ў праграме BBC Radio 4 Today, адказваючы на пытаньне, што не атрымалася з так званымі гуманітарнымі калідорамі, адказаў, што супрацоўнікі МКЧК размаўлялі з абодвума бакамі днямі, але застаюцца праблемы пры забесьпячэньні дэталяў любога пагадненьня аб спыненьні агню — дазволе мірным жыхарам выходзіць з гарадоў, якія бамбілі.
Стылгарт сказаў, што праблема палягае ў тым, каб дамагчыся пагадненьня, якое зьяўляецца «канкрэтным, дзейсным і дакладным». Ён дадаў, што дагэтуль былі толькі «прынцыповыя» пагадненьні, якія адразу ж парушаліся, бо ім не хапала дакладнасьці адносна маршрутаў і таго, хто можа імі карыстацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў адказаў на пляны Масквы: эвакуацыя ўкраінцаў у Расею і Беларусь непрымальнаяІлюструючы сваю думку, ён сказаў, што некаторыя супрацоўнікі МКЧК спрабавалі выбрацца з Марыюпалю па ўзгодненым маршруце ў нядзелю, але неўзабаве зразумелі, што «паказаная ім дарога насамрэч замінаваная».
Таму, на думку прадстаўніка МКЧК, так важна, каб два бакі мелі дакладнае пагадненьне і каб Чырвоны Крыж «мог спрыяць гэтаму на месцах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Украіны за час расейскай агрэсіі за мяжу выехалі 1,25 мільёна ўцекачоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас эвакуацыі з Ірпяня войскі РФ адкрылі агонь па цывільных, ёсьць ахвяры, – карэспандэнт Радыё Свабода