Разам з Прыліпкам расстралялі двух яго паплечнікаў.
Кіраўнік пасёлку Гастомель Юры Прыліпка загінуў, раздаючы ежу жыхарам, яго расстралялі расейскія вайскоўцы.
Разам зь ім загінулі ягоныя паплечнікі, Іван Зара і Руслан Карпенка.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.
У Ірпяні, Бучы і Гастомлі няма сьвятла, газу, вады і сувязі. Гэтыя гарады пад Кіевам знаходзяцца пад пастаянным абстрэлам расейскіх войскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы дамоў у Мікалаеве, вызваленьне Чугуева, новая спроба эвакуацыі з аточаных гарадоў. 12-ы дзень расейскай вайны ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ўкраіны: інтэнсіўнасьць баявых дзеяньняў зьнізілася, але Расея рыхтуе новыя атакі