Кітайская сацыяльная сетка TikTOk заявіла, што спыніць пашырэньне новага кантэнтуі жывыя трансьляцыі ў Расеі .
«Бясьпека нашых супрацоўнікаў і карыстальнікаў застаецца нашым галоўным прыярытэтам. У сьвятле новага расейскага закону аб “фэйкавых навінах” у нас няма іншага выбару, акрамя як прыпыніць прамую трансьляцыю і новы кантэнт для нашага відэасэрвісу, пакуль мы разглядаем наступствы гэтага закону для бясьпекі. Наша служба абмену паведамленьнямі ў аплікацыі ня будзе закранутая», — гаворыцца ў заяве прэс-службы сэрвісу TikTok.
4 сакавіка Дзяржаўная дума Расеі прыняла законапраект аб крымінальнай адказнасьці за так званыя «фэйкі» аб дзеяньнях расейскіх Узброеных сілаў ва Ўкраіне. Людзям можа пагражаць да 15 гадоў турмы.