На патрабаваньне Генэральнай пракуратуры Расеі «Роскомнадзор» заблякаваў чарговыя выданьні, у тым ліку рэгіянальныя СМІ і праекты Радио Свобода: Север.Реалии, Сибирь.Реалии, Кавказ.Реалии, Idel.Реалии, Фактограф, Маршо Радио і Азатлык.
Абнаўленьні рэестру заблякаваных сайтаў зьбірае праваабарончы праект «Роскомсвобода».
Таксама блякіроўкі закранулі сайты шэрагу расейскіх рэгіянальных выданьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы абяцалі гуманітарны калідор для эвакуацыі жыхароў Марыюпалю і Валнавахі, але не далі. Дзясяты дзень вайны Расеі супраць Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі цалкам заблякавалі Twitter ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заблякавалі Facebook