Адзін з самых вядомых аўтараў у сьвеце актыўна выступае ў падтрымку Украіны.
Кінг — самы публікаваны пісьменьнік на расейскім рынку, ён вядомы кнігамі «Яно», «Зьзяньне», «Могілкі хатніх жывёл», цыклем «Цёмная вежа» і іх экранізацыямі.
Паводле зьвестак Расейскай Кніжнай палаты, якія вывучыў карэспандэнт радыё Свабода, у 2021 годзе ў Расеі былі выдадзены 166 кніг пісьменьніка агульным тыражом 961 тысяча асобнікаў. Гэта — абсалютны рэкорд.
Другі ў гэтым сьпісе Фёдар Дастаеўскі, выдадзены тыражом 612 тысяч асобнікаў у 142 выданьнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы абяцалі гуманітарны калідор для эвакуацыі жыхароў Марыюпалю і Валнавахі, але не далі. Дзясяты дзень вайны Расеі супраць УкраіныАб сваёй адмове амэрыканец паведаміў, падзяліўшыся ў твітэры заявай канадзкага пісьменьніка Лінвуда Барклая, які кажа, што ня будзе працягваць кантракты на выданьне кніг у Расеі.
«Я таксама», — напісаў Кінг, выклаўшы ўсьлед фотаздымак з подпісам «украінка вітае расейскія войскі», на якім жанчына з катом паказвае непрыстойны жэст.
У першы дзень вайны Расеі супраць Украіны Кінг напісаў, што заўсёды трэба заступацца за таго, хто слабейшы, нават калі ёсьць рызыка самому «атрымаць пару разоў».