Ужо сёньня: Адзінаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну

Украінская школа пасьля абстрэлу расейскімі войскамі

Падзеі 6 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Сёньня адзінаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 5 сакавіка:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы абяцалі гуманітарны калідор для эвакуацыі жыхароў Марыюпалю і Валнавахі, але не далі. Дзясяты дзень вайны Расеі супраць Украіны

Дата дня

1990 — у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

На Першым зьезьдзе беларусаў сьвету, 1993

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд ліквідаваў ЗБС «Бацькаўшчына»

Таксама ў гэты дзень

1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную сыстэму элемэнтаў.

1940 — абвешчанае перамір’е ў савецка-фінскай вайне.

1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савецкі партызан пра байцоў БКА: «Яны хацелі адрадзіць Беларусь»

У гэты дзень нарадзіліся

1475Мікелянджэлё Буанароці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэньня.

1896 Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

Ізі Харык

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расстраляныя літаратары. Ізі Харык, сіяніст, які стаў камуністам і ад камуністаў загінуў

1928 Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каштоўнасьць раману ў тым, што ён вельмі ўнівэрсальны». Сяргей Шупа пра тое, як працаваў над перакладам «Восені патрыярха»

1937 Уладзімер Крукоўскі, беларускі мастак-плякатыст.

Плякат Уладзімера Крукоўскага

1964Уладзімер Міхно, беларускі мастак і пісьменьнік.

У памяці

1961Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

1902 Флярыян Даноўскі, удзельнік вызвольнага руху 1840-х і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., паліткатаржанін і палітвысланец.

1999Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.