Служба бясьпекі Ўкраіны паведамляе, што сарвала пляны Крамля наконт новых «народных рэспублік» на заходняй Украіне.
Паводле інфармацыі ўкраінскай спэцслужбы, у «Фэдэратыўную рэспубліку Украіна» павінны ўвайсьці наступныя вобласьці: Івана-Франкоўская; Закарпацкая; Львоўская; Цярнопальская; Чарнавіцкая. Лёгіка стварэньня псэўдаўтварэньня — расхістаць сытуацыю ў тыле ўкраінскіх вайскоўцаў. А менавіта — у тых абласьцях, якія не ўдаецца захапіць сіламі рэгулярнай арміі РФ», — гаворыцца ў паведамленьні Упраўленьня Службы бясьпекі Украіны ў Івана-Франкоўскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы абяцалі гуманітарны калідор для эвакуацыі жыхароў Марыюпалю і Валнавахі, але не далі. Дзясяты дзень вайны Расеі супраць УкраіныПаводле інфармацыі спэцслужбы, затрыманыя павінны былі «завэрбаваць больш за паўтысячы здраднікаў» у заходніх і цэнтральных абласьцях.
«Сэпаратысты плянавалі дыскрэдытаваць і пазбавіць сілавікоў падтрымкі грамадзтва. Інсьпіраваць недавер да праваахоўных органаў. Потым узброеныя сэпаратысты павінны былі ліквідаваць ключавых кіраўнікоў сілавых органаў і прадстаўнікоў улады. Затым плянавалі захапіць адміністрацыйныя будынкі і абвясьціць „народныя рэспублікі“ па тыпе так званых „Л/ДНР“, і пасьля гэтага аб’яднаць іх у новую падкантрольную Расеі псэўдадзяржаву» — заявілі ў СБУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад коміка да лідэра нацыі. Гісторыя Ўладзіміра Зяленскага. ВІДЭАСБУ кажа, што выявіла ў арганізатара «гатовыя маніфэсты да арміі, сілавікоў і цывільнага насельніцтва Украіны з заклікамі пераходзіць на іх бок».
«Акрамя таго, знойдзены зварот да замежных дзяржаў аб патрабаваньні прызнаньня новага анкляву. Саўдзельнікі мяцежніка далі паказаньні на яго, з арганізатарам праводзяцца сьледчыя дзеяньні», — гаворыцца ў паведамленьні.