Украінская зборная заваявала ў першы дзень Паралімпіяды сем мэдалёў. Зборныя Беларусі і Расеі не выступаюць

Дэлегацыя Ўкраіны на цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў у Пэкіне

Украінскія спартоўцы ў першы дзень спаборніцтваў на Паралімпіядзе, якая праходзіць у Кітаі, заваявалі сем мэдалёў, у тым ліку тры залатыя.

Як паведамляе suspilne.media, ўкраінскія спартоўцы заваявалі залатыя мэдалі ў парабіятлёне. Першы дзень Паралімпіяды-2022 складаўся з спрынтэрскіх гонак, удзел у якіх бралі спартоўцы ўсіх трох катэгорыяў: седзячы, стоячы і з парушэньнем зроку.

Колькасьцю мэдалёў Украіна ачоліла рэйтынг зборных.

Трэцяга сакавіка стала вядома, што Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў зборныя Беларусі і Расеі ад удзелу ў спаборніцтвах. Спачатку плянавалі, што яны будуць удзельнічаць пад нэўтральным сьцягам, але калі іншыя каманды пачалі адмаўляцца ад удзелу ў спаборніцтвах, камітэт адхіліў расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад удзелу ў Паралімпіядзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расеі і Беларусі забаранілі ўдзельнічаць у Паралімійскіх гульнях у Пэкіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны і эўрапейскі футбольныя зьвязы FIFA і UEFA забаранілі ўсім расейскім клюбам і зборным удзел ва ўсіх спаборніцтвах