Як ідзе эвакуацыя ад расейскай агрэсіі з усходу на захад Украіны. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Асобна выдаюць дзіцячае харчаваньне
У пачакальні абсталявалі часовую кухню. Ужгарад, Закарпацкая вобласьць, Украіна, 3 сакавіка 2022 году
Раздача ежы
Валянтэры кормяць людзей
Дзеці на вакзале
Рэстаратары прывозяць стравы на вакзал наўпрост з сваіх кухняў
Аксана Тэгза з аддзелу апэратыўнага рэагаваньня Чырвонага Крыжа кажа, што з тымі, хто ўцякае ад вайны, важна размаўляць: «Мы арганізоўваем людзей, дапамагаем інфармацыяй, пры патрэбе аказваем першую дапамогу. Людзі ў разгубленасьці. Адна жанчына проста заплакала на маім плячы. Усё, што можна зрабіць для чалавека, — мы робім».
Валянтэры апавядаюць, што тутэйшыя людзі гатовыя несьці на вакзал уласныя запасы
Таксама валянтэры прапануюць бясплатна завезьці эвакуаваных да іх дамоў
Іна вучыцца на гештальт-тэрапэўта. Яна дзяжурыць на станцыі разам зь дзесяцьцю іншымі псыхолягамі. Зьмена — 3-4 гадзіны, некаторыя застаюцца даўжэй. «Большасьць людзей, якія прыходзяць, агаломшаныя. Мы іх спыняем, кажам, што яны ў бясьпецы, падказваем, дзе паесьці і ўладкавацца», — тлумачыць дзяўчына.
Гарадзкая рада Ужгараду вылучыла грамадзкі транспарт для бясплатнага падвозу эвакуаваных у каардынацыйны цэнтар «Савінае гняздо», адкуль людзей таксама падвозяць да месцаў часовага жыхарства.
Таксама бясплатныя аўтобусы курсуюць да пунктаў пропуску на мяжы са Славаччынай — Ужгарад і Малыя Селмянцы і з Вугоршчынай — Ціса.
Свойскія жывёлы могуць вытрымаць у цягніку 20 гадзін і больш.