«У мяне пад вокнамі хадзілі расейскія вайскоўцы з аўтаматамі»
Your browser doesn’t support HTML5
Салігарчанка Карына Пацёмкіна ўцякла ад перасьледу зь Беларусі і апынулася ў самым «гарачым» пункце Ўкраіны — у Бучы, якая цяпер у аблозе і дзе больш за тыдзень ідзе вайна. Зьяжджаць з Бучы яна не зьбіраецца, стала валянтэркаю — дастаўляе старым і хворым харч і лекі.