Генэральная пракуратура Беларусі завяла яшчэ адну справу супраць Ціханоўскай

Сьвятлана Ціханоўская

Гэта ўжо пятая справа, якую завялі на Сьвятлану Ціханоўскую.

Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што завяла новую крымінальную справу супраць Сьвятланы Ціханоўскай за «заклікі да санкцый і іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі».

«Падазраваная запісала і разьмясьціла на пляцоўках відэахостынгу YouTube і мэсэнджара Telegram відэаролік з публічнымі заклікамі да зьдзяйсненьня акту тэрарызму і дывэрсіі, здрады дзяржаве, здзяйсьненьня іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», — паведаміла Генпракуратура ў сваім тэлеграм-канале.

Расьледаваньне справы паводле часткі 3 артыкулу 361 Крымінальга кодэксу даручылі Сьледчаму камітэту Беларусі.

Вось поўны сьпіс, у чым яшчэ вінавацяць Ціханоўскую:

  • «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (артыкул 361 і артыкул 357 КК);
  • «падрыхтоўка да масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293);
  • «падрыхтоўка да захопу будынкаў» (ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 292);
  • «падрыхтоўка тэракту групай асобаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў звароце да Зяленскага і ўкраінскага народу пералічыла дзеяньні беларусаў у падтрымку Ўкраіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абвясьціла антываенную мабілізацыю беларусаў. ВІДЭА