Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон, які рэглямэнтуе канфіскацыю на карысьць Украінскай дзяржавы маёмасьці дзяржавы Расея і расейскіх юрыдычных асобаў.
Закон ініцыявалі дэпутаты, якія прадстаўляюць розныя фракцыі парлямэнту — як праўладную «Слуга народу», гэтак і апазыцыйныя «Голас», «Бацькаўшчына» і «Эўрапейская салідарнасьць».
Пасяджэньне парлямэнту ўпершыню не трансьлявалася ў наўпроставым эфіры парлямэнцкага тэлеканалу.
Закон прадугледжвае прымусовую канфіскацыю рухомай і нерухомай маёмасьці, грошай, банкаўскіх укладаў, каштоўных папераў і карпаратыўных правоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны і непасрэдна ці праз афіліяваных асобаў належаць Расейскай Фэдэрацыі ды яе рэзыдэнтам. Гэта будзе рабіцца без якой-небудзь кампэнсацы з увагі на агрэсію Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэдзкая кампанія IKEA спыняе працу ў Расеі і Беларусі да 31 траўняЦяпер закон мусіць падпісаць прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.