Пратэст быў прысьвечаны супраціву вайне ва Ўкраіне.
Прыкладна апоўдні 3 сакавіка жанчыны ў вопратцы нацыянальных колераў зьявіліся ў раёне станцыі мэтро «Аўтазаводзкая». Яны прайшлі па Партызанскім праспэкце, трымаючы ў руках плякат «Не — вайне» з украінскай і беларускай сымболікай і з кветкамі.
Жанчыны традыцыйна зьяўляюцца ў адным з раёнаў Менску і ідуць шэсьцем, трымаючы плякаты з палітычнымі лёзунгамі. Некаторых удзельніц падобных акцый раней затрымлівалі, але большасьці ўдавалася пасьпяхова пакінуць месца падзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску за ўдзел у антываенных акцыях 28 лютага затрымалі больш за 60 чалавек, у тым ліку непаўналетніх ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомыя беларусы і ўкраінцы зьвярнуліся да беларускіх вайскоўцаў, каб тыя не падтрымлівалі Расею ў агрэсіі супраць Украіны. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы вярнулі Бучу, расейцы абстрэльваюць Чарнігаў і Марыюпаль, магчымыя гуманітарныя калідоры. Хроніка восьмага дня вайны ва Ўкраіне