«Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь ёсьць адной з найбольш важных інстытуцый у сыстэме органаў публічнай улады гэтай дзяржавы, рашэньнямі, дзеяньнямі і бязьдзейнасьцю якіх, парушаючы агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права, забясьпечваецца непасрэднае спрыяньне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — адзначаецца ў лісьце.
Цяпер Канфэрэнцыю эўрапейскіх канстытуцыйных судоў ачольвае прэзыдэнтка Канстытуцыйнага суду Малдовы Дамніца Манолэ.
Рашэньне аб выключэньне беларускага Канстытуцыйнага суду з эўрапейскай арганізацыі можа быць ухвалена ў траўні 2022 году ў Кішынёве.
Канфэрэнцыя эўрапейскіх канстытуцыйных судоў створана ў 1972 годзе для абмену досьведам у канстытуцыйным праве. Беларусь з 1994 году зьяўляецца асацыяваным сябрам гэтай арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў рашэньне наконт заходніх санкцый: «Парушаюць міжнароднае права» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка заклікаў краіны сьвету заявіць аб непрызнаньні Лукашэнкі прэзыдэнтам і абвясьціць яго ваенным агрэсарам