Пэнтагон адмяніў выпрабавальны запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, каб «прадэманстраваць адсутнасьць плянаў эскаляцыі»/
Пэнтагон адмяніў выпрабавальны запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты Minuteman, каб прадэманстраваць, што ня мае плянаў у эскаляцыі. Пра гэта заявіў прадстаўнік абароннага ведамства ЗША Джон Кірбі.
Рашэньне прынялі, нягледзячы на тое, што на мінулым тыдні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аддаў загад аб павышэньні ўзроўню гатоўнасьці стратэгічных сіл Расеі.
«Ядзерную вайну ня выйграць, і пачынаць яе ня варта», — падкрэсьліў Кірбі.
Пробны запуск ракеты быў заплянаваны на гэты тыдзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін можа нанесьці ўдар тактычнай ядзернай зброяй на мяжы Беларусі і Ўкраіны», — меркаваньне расейскага вайсковага экспэрта ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон аб пагрозе Пуціна ядзернай зброяй: «Мы здольныя абараніць сябе і сваіх саюзьнікаў»